Павел Ганчар, генеральны дырэктар ActiveCloud



Апошнія дні сталі для ActiveCloud сапраўдным выпрабаваннем. Мы ўпершыню сутыкнуліся з гэтулькі крытычнай кібератакай, і ўвесь гэты час наша каманда была засяроджана на галоўным: як хутчэй аднавіць работу паслуг і вярнуць кліентам доступ да іх праектаў. Сёння асноўныя сэрвісы зноў працуюць, але мы не спыняемся, пакуль не завершым аднаўленне цалкам.

Галоўны наш прыярытэт цяпер – дапамагчы кожнаму кліенту аднавіць і запусціць свой праект, і так будзе, пакуль не запрацуе ўсё і ва ўсіх.

Шаноўныя кліенты, спадарства, шчыра прашу ў вас прабачэння за складанасці, якія вам давялося перажыць. Мы разумеем, наколькі важная для вашага бізнесу надзейнасць сэрвісаў, і ўсведамляем сваю адказнасць.

Мы не шукаем апраўданняў, але лічым важным сказаць пра тое, што адбываецца сёння ў галіне. З развіццём штучнага інтэлекту ў зламыснікаў з'явіліся інструменты, якія хутка і аўтаматычна знаходзяць уразлівасці, і часта гэта не пытанне магчымасці, але часу і рэсурсаў. Паміж сродкамі атак і абаронай ад іх ідзе сапраўдная гонка тэхналогій. Гэта выклік для ўсёй галіны, і мы гатовыя дзяліцца сваім досведам.

Асобна хачу падзякаваць усім, хто быў побач з намі ў гэтыя дні. Кліентам – за цярплівасць, разуменне і словы падтрымкі, якія мы атрымлівалі ўвесь гэты час. Партнёрам – за гатоўнасць дапамагчы. Акцыянерам – за тое, што яны не проста падтрымалі нас, а асабіста былі ўцягнуты ў працу і дапамагалі сваімі ведамі і вопытам. І, вядома, камандзе ActiveCloud, людзям, якія працавалі амаль без перапынку, і я ганаруся кожным з іх.

Дзякуючы гэтай агульнай падтрымцы мы змаглі прайсці праз самы складаны этап. Цяпер наша задача – давесці аднаўленне да канца і зрабіць так, каб па гэтым балючым вопыце ActiveCloud стаў яшчэ больш надзейным.

— Павел Ганчар, генеральны дырэктар ActiveCloud
Выделенные серверы OVH
Выделенные серверы Hetzner

0 комментариев

Оставить комментарий